Падзяліцца:
“Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай, 14.06.2018
14 чэрвеня 2018
“Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай, 14.06.2018 “Тайнапіс слова. Падарожжы ў гісторыю і сучаснасць”, - да 70-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і перакладчыка Анатоля Бутэвіча – так вызначана тэма літаратурнага “Творчага вечара”. Гутарка пойдзе пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра, гістарычную тэму ў яго творах і сённяшні клопат пісьменніка пра захаванне беларускай гістарычнай спадчыны, жаданне не спыняцца на зробленым, а бачыць новыя далягляды, удзячнасць бацькам і асабістую адказнасць кожнага творцы за лёс Бацькаўшчыны. Пачатак эфіру — 14 чэрвеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: