Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 15.03.2018
15 сакавіка 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 15.03.2018 16, 17 і 18 сакавіка на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – прэм’ера поўнай версіі радыёспектакля «Сёстры Дастаеўскія» па гістарычным дэтэктыве Ягора Конева. Пра тое, як ішла праца над новым радыёспектаклем у 4-й студыі Дома радыё, яго рэжысёрскую канцэпцыю і стварэнне мастацкіх вобразаў аўдыясродкамі, акцёрскае майстэрства ля студыйнага мікрафона, іншыя цікавосткі запісу пастановачнага мастацкага праекта раскажуць удзельнікі «Творчага вечара»: драматург Ягор Конеў, рэжысёр пастаноўкі Алег Вінярскі, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук, Аляксандр Шароў, Аксана Лясная, Андрэй Душачкін, артысты Андрэй Кавальчук, Кацярына Яворская, Ігар Сідорчык, Павел Еўтушэнка, народны артыст Беларусі Арнольд Памазан. Пачатак эфіру – 15 сакавіка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: