Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.05.2018
17 мая 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.05.2018 Заўтра, 18 мая, – Міжнародны дзень музеяў. Сярод гэтых культурна-асветніцкіх устаноў ёсць асаблівая кагорта – літаратурныя музеі. Менавіта дзякуючы ім, у прасторы часу і абставін захоўваецца нацыянальная літаратура, зберагаюцца ўнікальныя рукапісы, дакументы і матэрыялы, якія набліжаюць да сучаснікаў імёны класікаў і іх спадчыну, дапамагаюць лепш зразумець няпростыя лёсы таленавітых людзей… «Музей, як месца захавання гісторыі і сучасны сродак камунікацыі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі – загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец; супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыля Барткова і загадчык аддзела культурна-адукацыйнай работы Вольга Пархімовіч; супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: загадчык аддзела масавай работы Крысціна Варонька і старшы навуковы супрацоўнік фондавага аддзела Аляксандр Крыжэвіч. Пачатак эфіру – 17 мая ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: