Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 19.07.2018
19 ліпеня 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 19.07.2018 «Эпоха ў беларускім літаратуразнаўстве» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара», які прысвечаны светлай памяці вядомага вучонага, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Міхася Мушынскага. У 4-й студыі Дома радыё сабраліся людзі, якія добра ведалі Міхася Іосіфавіча ў жыцці – яго калегі па працы, даследчыкі літаратуры, музейшчыкі, архівісты, пісьменнікі. Гэта – дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка, літаратуразнаўца і перакладчык Міхась Кенька, доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Сяргей Гаранін, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы, унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч, літаратуразнаўца і пісьменнік, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Пятро Васючэнка, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская, літаратуразнаўца Жана Шаладонава. Пачатак эфіру – 19ліпеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: