- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- “Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай, 19.10.2017
- “Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай, 19.10.2017
“Мастацкае слова і дакумент”. Літаратура ў люстэрку традыцыйных кастрычніцкіх архіўных чытанняў – так вызначана на гэты раз тэма “Творчага вечара”.
Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікола Трус. У праграме гучаць вершы паэтаў Валерыя Маракова, Уладзіміра Жылкі, Тодара Кляшторнага ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шарова, артыстаў Аляксандра Гарцуева і Алега Вінярскага. Запісы з фондаў Беларускага радыё розных гадоў.
Праграма выходзіць у эфір па буднях у 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: