Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 22.11.2018 (аўдыё)
22 лістапада 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 22.11.2018 (аўдыё) 20 лістапада беларуская грамадскасць адзначыла 70-годдзе з дня нараджэння паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Яўгеніі Янішчыц. Лепшай памяццю пра пісьменніка з'яўляецца выданне яго спадчыны, запатрабаванасць твораў чытачамі наступных пакаленняў. На сённяшні дзень мы можам гаварыць пра новае выданне Збору твораў Яўгеніі Янішчыц у 4-х тамах. Першыя два ўжо выйшлі ў Выдавецкім доме “Беларуская навука”, наступныя рыхтуюцца да друку. Госці літаратурнага “Творчага вечара”: адна з укладальніц новага Збору твораў Я.Янішчыц, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Святлана Калядка, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, якая згадае пра свае сустрэчы з паэтэсай і ўпершыню выканае невядомыя вершы Яўгеніі Янішчыц, а песня на яе словы прагучыць у выкананні барда Таццяны Дайнека. Пачатак эфіру – 22 лістапада ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: