Падзяліцца:
“Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай, 23.11.2017
23 лістапада 2017
“Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай, 23.11.2017 “Традыцыі і сучаснасць”. Да 95-годдзя часопіса “Полымя” – так вызначана тэма літаратурнага “Творчага вечара”. Госці студыі: галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, тэатральны крытык Алена Мальчэўская, намеснік галоўнага рэдактара, літаратуразнаўца Мікола Трус, адказны сакратар рэдакцыі, паэтка і перакладчыца Юлія Алейчанка. У праграме гучаць вершы аднаго з галоўных рэдактараў “Полымя”, народнага паэта Беларусі Максіма Танка ў выкананні артыста Аляксандра Гарцуева. Запіс з фондаў Беларускага радыё. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, 23 лістапада, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: