- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 25.01.2018
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 25.01.2018

«Факсімільнае аднаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны»; шлях ад маштабнай задумы да заслужанай ўзнагароды – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Цудоўнай нагодай для такой сустрэчы ёсць добрая навіна: калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Высокая ўзнагарода атрымана за работу па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.
Госці студыі: намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Алесь Суша, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Галіна Кірэева, мастак і дызайнер, кіраўнік дызайн-студыі «Коллекшн» Канстанцін Вашчанка.
Пачатак эфіру – 25 студзеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: