Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 26.04.2018
26 красавіка 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 26.04.2018 Акурат у красавіку, роўна 65 гадоў таму, выйшаў з друку першы нумар часопіса «Маладосць». Галоўнымі рэдактарамі выдання ў розныя гады былі: Аляксей Кулакоўскі, Пімен Панчанка, Алесь Асіпенка, Генадзь Бураўкін, Васіль Зуёнак, Анатоль Грачанікаў, Генрых Далідовіч, Раіса Баравікова, Таццяна Сівец. А па яго старонках можна вывучаць гісторыю беларускай літаратуры, таму што тут у свой час друкаваліся многія класікі. Сталы ўзрост «Маладосці». Да 65-годдзя літаратурна-мастацкага часопіса «Маладосць» – так вызначана тэма «Творчага вечара». Госці студыі – галоўны рэдактар часопіса Святлана Воцінава, рэдактар аддзела прозы Маргарыта Латышкевіч, і пісьменніца, адна з ранейшых галоўных рэдактараў «Маладосці» Таццяна Сівец. Пачатак эфіру – 26 красавіка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: