Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.09.2018 (аўдыё)
28 Верасня 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.09.2018 (аўдыё)

Унікальнасць спадчыны Уладзіміра Караткевіча, выбар самага не традыцыйнага яго твора – «Чазенія» – для пастаноўкі на радыё, рэжысёрская канцэпцыя радыёспектакля, акцёрскія ролі, стварэнне мастацкага вобраза аўдыясродкамі – пра гэта і не толькі пойдзе гутарка з творчай групай новага радыёспектакля «Севярын і Гражына».  

Прэм’ера адбудзецца 29-30 верасня ў 22-05 у праграме «Тэатр Беларускага радыё» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё!
Госці аўтара праграмы «Творчы вечар» Галіны Шаблінскай: аўтар інсцэніроўкі для радыё – пісьменнік і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка, рэжысёр пастаноўкі Алег Вінярскі, выканаўцы галоўных ролей Севярына і Гражыны -- артысты Аляксандр Малчанаў і Марта Голубева, а таксама заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў і Валянцін Салаўёў, артыст Аляксандр Вергуноў. У рамках праграмы прагучыць фрагмент новага радыёспектакля «Севярын і Гражына» паводле паэмы Караткевіча «Чазенія». У ролі Апавядальніка – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў. Праграма «Творчы вечар» у эфіры – 27 верасня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: