- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 30.08.2018 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 30.08.2018 (аўдыё)
Госць літаратурнага “Творчага вечара” – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Алесь Суша.
Гутарка пра спраўджаныя летнія праекты галоўнай кніжніцы краіны, шлях росшукаў і рэалізацыі цудоўнай ідэі факсімільнага выдання першага беларускага Буквара да Дня ведаў, удзел Нацыянальнай бібліятэкі ў свяце беларускага пісьменства ў Іванаве.
У праграме гучаць вершы народных паэтаў Беларусі Максіма Танка і Пімена Панчанкі ў выкананні народнага артыста Беларусі Віктара Манаева і заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Андрэя Душачкіна.
Праграма «Творчы вечар» выходзіць у эфір па буднях, у 21-05.
(У публікацыі выкарыстаны фатаграфіі з матэрыяла агенцтва БелТА)
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: