Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.07.2018
5 Ліпеня 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.07.2018 «Зорка Адама Міцкевіча. Лёс і творчасць праз адлегласць часу», – вынікі міжнароднай навуковай канферэнцыі – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госця студыі – старшыня рэспубліканскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, літаратуразнаўца і перакладчыца Ірына Багдановіч. Гутарка пойдзе пра традыцыю правядзення МАБам міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі», якая сёлета была прысвечана 220-годдзю Адама Міцкевіча. Прачытанне спадчыны класіка польскай і беларускай літаратур у розныя гістарычныя часы, беларускі складнік яго творчасці. У праграме прагучаць вершы Міцкевіча і фрагмент паэмы «Пан Тадэвуш» у выкананні заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шарова і Іллі Кургана. Пачатак эфіру – 5 ліпеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: