- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.06.2018
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.06.2018

«Дарослыя праблемы дзіцячай літаратуры» або лета з часопісам «Вясёлка» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Пра традыцыі і новыя крэатыўныя формы працы старэйшага літаратурнага дзіцячага выдання ў Беларусі пойдзе гутарка з гасцямі студыі – галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка», пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім і літаратурным рэдактарам часопіса Васілём Дранько-Майсюком. Вершы народнага паэта Беларусі Максіма Танка прагучаць у выкананні народнага артыста Беларусі Віктара Манаева.
Пачатак эфіру – 7 чэрвеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: