Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 8.11.2018 (аўдыё)
8 лістапада 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 8.11.2018 (аўдыё) Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць» на пачатку кастрычніка абвясцілі аб правядзенні літаратурнага праекта-конкурса, прысвечанага Году малой радзімы «Бацькаўшчына светлая мая…». Наша мэта – даць магчымасць слухачам і чытачам у мастацкай форме выказаць любоў да роднай зямлі, паказаць яе прыгажосць, гісторыю, культуру: вобразна, шчыра, арыгінальна. Пра тое, якім аказаўся конкурсны пачатак, пра ўдзельнікаў і пераможцаў конкурса за першы месяц – гутарка ў літаратурным «Творчым вечары». Госці студыі – галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, пісьменніца, загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць» Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар, паэты Таццяна Атрошанка і Кастусь Цыбульскі – удзельнікі конкурса, якія ў ліку 6-ці пераможцаў за кастрычнік. Таксама журы вызначыла пераможцамі Вольгу Галдыцкую, Соф’ю Мароз, Яўгена Карпуця, Мікалая Салаўцова. Эфір за 8 лістапада.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: