Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 04.04.2019 (аўдыё)
4 Красавіка 2019
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 04.04.2019 (аўдыё) Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць» працягвае літаратурны праект-конкурс «Бацькаўшчына светлая мая», прысвечаны Году малой радзімы; за сакавік мы атрымалі 53 мастацкіх творы ад 22 аўтараў.
Па выніках галасавання журы пераможцамі вызначаны 7 канкурсантаў:
у намінацыі «Паэзія» – Таццяна Доўгая (горад Орша Віцебскай вобласці), Дар’я Кудрашова (Магілёў), Анастасія Камісарава (горад Орша Віцебскай вобласці), Таццяна Лютыч (вёска Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці), Марыя Скалазуб (Мінск);
у намінацыі «Эсэ» – Святлана Лось (вёска Іскра Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці), Надзея Кожар (горад Расоны Віцебскай вобласці).
Пра тое, якім аказаўся конкурсны сакавік, і пойдзе гутарка ў літаратурным «Творчым вечары». Госці студыі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, паэт Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, пісьменніца Маргарыта Латышкевіч, крытык, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, пісьменніца Маргарыта Прохар. У праграме бяруць удзел і нашы канкурсанты: Марыя Скалазуб, Надзея Кожар, Таццяна Доўгая, Анастасія Камісарава. Гучаць творы пераможцаў, якія будуць надрукаваны ў N4 часопіса «Маладосць».
Наш конкурс «Бацькаўшчына светлая мая…» працягваецца, чакаем вашых новых твораў! Падрабязнасці на сайтах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё радыё.бел і часопіса «Маладосць».
«Творчы вечар» за 4 красавіка.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: