Падзяліцца:
“Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай, 06.06.2019 (аўдыё)
6 чэрвеня 2019
“Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай, 06.06.2019 (аўдыё) Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам “Маладосць” працягвае літаратурны праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…”, прысвечаны Году малой радзімы. За май мы атрымалі 67 твораў ад 17-ці аўтараў. Па выніках галасавання членаў журы пераможцамі вызначаны 5 канкурсантаў. У намінацыі “Паэзія” перамаглі Любоў Арлова (горад Петрыкаў Гомельскай вобласці), Клаўдзія Петрушэнка (аграгарадок Лошніца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці), Надзея Кожар (горад Расоны Віцебскай вобласці), Людміла Фёдарава (горад Новаполацк Віцебскай вобласці), у намінацыі “Эсэ” – Аляксандр Матошка (вёска Янкавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці). Якім аказаўся конкурсны май, і пойдзе гутарка ў літаратурным “Творчым вечары”. Госці студыі – члены журы: паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, намеснік галоўнага рэдактара “Маладосці” Дзмітрый Шулюк, пісьменніца Маргарыта Латышкевіч, а таксама канкурсанты Любоў Арлова і Надзея Кожар. У праграме гучаць творы пераможцаў конкурсу, якія будуць надрукаваны ў №6 часопіса “Маладосць” за 2019 год. Наш конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…” працягваецца, чакаем вашых новых лістоў! Падрабязнасці на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё – радыё.бел (рубрыка "Спецпраекты). Эфір за 6 чэрвеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: