
«Слова класіка ў сучасным літаратурным кантэксце». Да 125-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Максіма Гарэцкага – так вызначана тэма «Творчага вечара».
Госці студыі – літаратуразнаўца, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Пятро Васючэнка, супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева і Паліна Саўген, культуролаг Кастусь Антановіч, артыст Алег Вінярскі, у выкананні якога прагучаць фрагменты аповесці Максіма Гарэцкага «Ціхая плынь».
Пачатак эфіру – 6 снежня ў 21-05.