
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам “Маладосць” працягвае літаратурны праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…”, прысвечаны Году малой радзімы. За студзень мы атрымалі 55 мастацкіх твораў ад 26 аўтараў. Па выніках галасавання журы пераможцамі вызначаны 8 канкурсантаў.
У намінацыі “Паэзія” лепшымі былі Арына Борбат, Марына Куцавол (горад Орша Віцебскай вобласці), Валянцін Емяльянаў (г.п. Воранава Гродзенскай вобласці), Надзея Вайцюль (вёска Каўшэлева Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці), Віктар Карасёў (вёска Рыбакі Полацкага раёна Віцебскай вобласці), Вольга Сакалова (горад Мінск), у намінацыі “Эсэ” – Галіна Пярун (аграгарадок Палыкавічы Магілёўскага раёна) і Таццяна Дамаронак (горад Мінск).
Пра тое, якім аказаўся конкурсны студзень, і пойдзе гутарка ў літаратурным “Творчым вечары”. Госці студыі – паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Віктар Шніп, пісьменнік і перакладчык, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Анатоль Бутэвіч, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, намеснік галоўнага рэдактара “Маладосці” Дзмітрый Шулюк, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пісьменніца Маргарыта Прохар, а таксама ўдзельнікі конкурсу – Вольга Сакалова, Валянцін Емяльянаў, Віктар Карасёў. У праграме гучаць творы пераможцаў, якія будуць надрукаваны ў №2 часопіса “Маладосць”.
Наш конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…” працягваецца, чакаем вашых новых твораў! Падрабязнасці на сайтах: Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё радыё.бел (раздзел «Спецпраекты») і часопіса “Маладосць”.
Эфір праграмы «Творчы вечар» – 7 лютага ў 21-05.