- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.10.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.10.2019 (аўдыё)

Літаратурны праект-конкурс «Бацькаўшчына светлая мая…», прысвечаны Году малой радзімы, які праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць», завершаны. За апошні конкурсны месяц – верасень – мы атрымалі 128 твораў ад 40 аўтараў. Пераможцамі па выніках галасавання журы вызначана 9 канкурсантаў.
У намінацыі «Паэзія» перамаглі Серафіма Бестава (горад Орша Віцебскай вобласці), Яўгенія Барысёнак (горад Полацк Віцебскай вобласці), Дзмітрый Юртаеў (горад Мінск), Аляксандр Мілоў (горад Пенза Расійскай Федэрацыі), Святлана Лось (вёска Іскра Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці), Віталій Шалаеў (вёска Быкаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці), а ў намінацыі «Эсэ» – Надзея Кожар (горад Расоны Віцебскай вобласці), Надзея Літвінюк (вёска Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці), Таццяна Луткоўская (горад Расоны Віцебскай вобласці).
Якім аказаўся конкурсны верасень, і пойдзе гутарка ў літаратурным «Творчым вечары». Госці студыі – члены журы: паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, пісьменніца Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пісьменніца Маргарыта Прохар, а таксама канкурсанты Тацццяна Луткоўская і Яўгенія Барысёнак. У праграме гучаць творы пераможцаў конкурсу, якія будуць надрукаваны ў №10 часопіса «Маладосць» за 2019 год.
Звяртаем вашу ўвагу, шаноўныя слухачы, што вынікі года будуць абвешчаны напрыканцы кастрычніка. Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца падчас урачыстай імпрэзы ў Вялікай студыі Дома радыё з запісам праграмы «Творчы вечар».
Праграма за 10 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: