- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.09.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.09.2019 (аўдыё)

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам “Маладосць” працягвае літаратурны праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…”, прысвечаны Году малой радзімы. За жнівень мы атрымалі 98 твораў ад 37 аўтараў. Па выніках галасавання членаў журы пераможцамі вызначаны 8 канкурсантаў.
У намінацыі “Паэзія” перамаглі Ніна Кавальчук (вёска Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці), Таццяна Цвірка (горад Клецк Мінскай вобласці), Любоў Чаркасава (горад Мінск), у намінацыі “Эсэ” – Андрэй Кулеш (горад Слуцк Мінскай вобласці), Веніямін Бычкоўскі (вёска Бабровічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці), Алена Кісель (горад Магілёў), Таццяна Каленік (горад Мінск), Надзея Літвінюк (вёска Велікарыта Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці).
Якім аказаўся конкурсны жнівень, і пойдзе гутарка ў літаратурным “Творчым вечары”. Госці студыі – члены журы: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, намеснік галоўнага рэдактара “Маладосці” Дзмітрый Шулюк, крытык, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Юлія Алейчанка, пісьменніца Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, пісьменніца Маргарыта Прохар, а таксама канкурсанты Алена Кісель і Надзея Літвінюк. У праграме гучаць творы пераможцаў конкурсу, якія будуць надрукаваны ў №9 часопіса “Маладосць” за 2019 год.
Звяртаем вашу ўвагу, шаноўныя слухачы, што верасень – апошні месяц конкурсу “Бацькаўшчына светлая мая…”, і ўсе, хто жадае прыняць у ім удзел – вы яшчэ паспяваеце даслаць свае творы! Чакаем вашых новых лістоў! Падрабязнасці на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё – радыё.бел.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: