Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 13.12.2018 (аўдыё)
13 снежня 2018
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 13.12.2018 (аўдыё) Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць» працягвае літаратурны праект-конкурс, прысвечаны Году малой радзімы «Бацькаўшчына светлая мая». За лістапад мы атрымалі больш за 100 твораў ад 20 аўтараў. Па выніках галасавання журы пераможцамі вызначаны 7 канкурсантаў. У намінацыі «Эсэ» – Дар’я Осіпава з аграгарадка Мілаславічы Клімавіцкага раёна, Мікалай Анісавец з Лоева, Уладзімір Самаль з Вілейкі. У намінацыі «Паэзія» – Валянціна Габрусева з Магілёва, Серафіма Бестава з Оршы, Любоў Адамацкая з вёскі Слабада Бабруйскага раёна і Тамара Талкачова з Новаполацка. Пра тое, якім аказаўся конкурсны лістапад, а таксама пра матывы любові і прызнання бацькоўскаму краю ў мастацкіх творах - гутарка ў літаратурным «Творчым вечары». Госці студыі: паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, пісьменніца, загадчык аддзела прозы часопіса “Маладосць” Маргарыта Латышкевіч, паэтэса і крытык, адказны сакратар часопіса “Полымя” Юлія Алейчанка, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пісьменніца Маргарыта Прохар, ўдзельнікі конкурсу Мікалай Анісавец і Любоў Адамацкая. У праграме гучаць творы пераможцаў конкурсу. Яны таксама будуць надрукаваны ў 12-м нумары часопіса “Маладосць”. Наш конкурс працягваецца, чакаем вашых новых твораў! Падрабязнасці – на сайтах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё (радыё.бел) і часопіса “Маладосць” . Пачатак эфіру – 13 снежня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: