- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.01.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.01.2019 (аўдыё)

«Калядна-хрысціянскія матывы ў творах беларускай літаратуры» – так вызначана тэма праграмы «Творчы вечар», а госця студыі – літаратуразнаўца і перакладчыца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ Ірына Багдановіч. Гутарка пойдзе пра першыя перастварэнні біблейскіх сюжэтаў у мастацкім слове, калядкі ХVІІІ ст., духоўна-калядныя матывы ў паэмах народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, у вершах паэтаў-святароў Казіміра Сваяка, Вінцука Адважнага, Андрэя Зязюлі, а таксама пра духоўную тэматыку ў творчасці нашых сучаснікаў.
У праграме гучаць духоўныя вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова і паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай у выкананні артысткі Алены Пастрэвіч. Запісы з фондаў Беларускага радыё 2005-га і 2008-га гадоў.
«Творчы вечар» у эфіры – 17 студзеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: