Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.10.2019 (аўдыё)
17 кастрычніка 2019
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 17.10.2019 (аўдыё) Вядомы факт з жыцця Максіма Багдановіча, што яго сям’я пераехала ў 1896-м годзе з Гародні ў Ніжні Ноўгарад. У бацькі будучага паэта, Адама Ягоравіча, там склаліся вельмі прыязныя сяброўскія адносіны з Максімам Горкім, якія доўжыліся на працягу многіх гадоў. Сёння гэта вельмі цікавая тэма для даследчыкаў у звязку і з творчасцю Максіма Багдановіча. Літаратурны музей Максіма Багдановіча падтрымлівае цесную сувязь са сваімі калегамі з Ніжняга Ноўгарада, каб мець магчымасць працаваць у фондах, знаёміцца з матэрыяламі, якія адлюстроўваюць жыццё сям’і Багдановічаў у гэтым горадзе. Нядаўна ў Мінску быў праведзены круглы стол «Максім Горкі і Адам Багдановіч. Сяброўства, народжанае на берагах Волгі», у якім бралі ўдзел і госці з Ніжняга Ноўгарада: дырэктар Дзяржаўнага музея А.М.Горкага Ларыса Маторына, загадчык філіяла «Музей-кватэра А.М.Горкага» Ала Лебедзева, намеснік кіраўніка ўпраўлення дзяржаўнай аховы аб’ектаў культурнай спадчыны Ніжагародскай вобласці Ігар Пятроў. Было абмеркавана шмат цікавых тэм і важных праблем. «Сяброўства, народжанае на берагах Волгі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі: загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі, вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына Мышкавец і загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду Ірына Скок, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка. У праграме гучаць вершы Максіма Багдановіча ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова. Праграма за 17 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: