Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 18.07.2019 (аўдыё)
18 Ліпеня 2019
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 18.07.2019 (аўдыё) Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць» працягвае літаратурны праект-конкурс «Бацькаўшчына светлая мая…», прысвечаны Году малой радзімы. За чэрвень мы атрымалі 56 твораў ад 23-х аўтараў. Па выніках галасавання членаў журы пераможцамі вызначаны 7 канкурсантаў. У намінацыі «Паэзія» – Валянціна Бабко-Аляшкевіч (вёска Радкава Салігорскага раёна Мінскай вобласці), у намінацыі «Эсэ» – Арсеній Кісель (суворавец 3-га ўзвода 3-й роты (7-ы клас) УА «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча»), Аксана Карповіч (горад Ганцавічы Брэсцкай вобласці), Надзея Кожар (горад Расоны Віцебскай вобласці), Анатоль Пярхальскі (горад Глыбокае Віцебскай вобласці), Таццяна Трашчынская-Сцяпушына (горад Віцебск), Валянціна Пісарчык (вёска Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці). Якім аказаўся конкурсны чэрвень – аб гэтым пойдзе гутарка ў літаратурным «Творчым вечары», які выйдзе ў эфір 18 ліпеня. Госці студыі – члены журы: паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, пісьменнік і перакладчык Анатоль Бутэвіч, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, намеснік галоўнага рэдактара «Маладосці» Дзмітрый Шулюк, паэтэса, крытык, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, пісьменніца Маргарыта Прохар, а таксама канкурсанты Арсеній Кісель і Валянціна Бабко-Аляшкевіч. У праграме гучаць творы пераможцаў конкурсу, якія будуць надрукаваны ў №7 часопіса «Маладосць» за 2019 год. Наш конкурс «Бацькаўшчына светлая мая…» працягваецца, чакаем вашых новых лістоў!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: