
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам “Маладосць” працягвае літаратурны праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…”, прысвечаны Году малой радзімы. За красавік мы атрымалі 76 твораў ад 23-х аўтараў. Па выніках галасавання журы пераможцамі вызначаны 9 канкурсантаў.
У намінацыі “Паэзія” перамаглі Аляксей Галаскок (горад Ганцавічы Брэсцкай вобласці), Людміла Каспіровіч (аграгарадок Ждановічы Мінскага раёна), Міхаіл Клапоцкі (горад Магілёў), Ніна Кавальчук (вёска Хатынічы Ганцавіцкага раёна), Рэгіна Шабанава (горад Наваполацк), Святлана Шурбянкова (горад Магілёў), Яўгенія Якута (горад Шчучын), Святлана Якубоўская (горад Лепель), у намінацыі “Эсэ” – Алена Тумасыкова (горад Кобрын).
Пра конкурсны красавік і пойдзе гутарка ў літаратурным “Творчым вечары”. Госці студыі – паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, намеснік галоўнага рэдактара “Маладосці” Дзмітрый Шулюк, пісьменніца Маргарыта Латышкевіч, крытык, адказны сакратар часопіса “Полымя” Юлія Алейчанка, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, пісьменніца Маргарыта Прохар, а таксама пераможцы за красавік: Людміла Каспіровіч, Аляксей Галаскок, Святлана Якубоўская.
У праграме гучаць творы канкурсантаў, якія будуць надрукаваны ў №5 часопіса “Маладосць”.
Наш конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…” працягваецца, чакаем вашых новых твораў! Падрабязнасці на сайтах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё
радыё.бел і часопіса “Маладосць”.
Пачатак эфіру – 2 мая ў 21-05.