Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 22.08.2019 (аўдыё)
22 Жніўня 2019
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 22.08.2019 (аўдыё) Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам «Маладосць» працягвае літаратурны праект-конкурс «Бацькаўшчына светлая мая…», прысвечаны Году малой радзімы; за ліпень мы атрымалі 48 твораў ад 19 аўтараў. Па выніках галасавання членаў журы пераможцамі вызначаны 7 канкурсантаў.
У намінацыі «Паэзія» – Кацярына Янчэўская (горад Ліда Гродзенскай вобласці), Серафіма Бестава (горад Орша Віцебскай вобласці), Ніна Кавальчук (вёска Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці); у намінацыі «Эсэ» – Валянціна Бабко-Аляшкевіч (вёска Радкава Салігорскага раёна Мінскай вобласці), Любоў Арлова (горад Петрыкаў Гомельскай вобласці), Святлана Лось (вёска Іскра Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці), Любоў Міхайлава (вёска Фарынава Полацкага раёна Віцебскай вобласці).
Якім аказаўся конкурсны ліпень, і пойдзе гутарка ў літаратурным «Творчым вечары». Госці студыі – члены журы: паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, пісьменнік і перакладчык Анатоль Бутэвіч, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» Дзмітрый Шулюк, пісьменніца Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар, а таксама канкурсанты Кацярына Янчэўская і Ніна Кавальчук. У праграме гучаць творы пераможцаў конкурсу, якія будуць надрукаваны ў №8 часопіса «Маладосць» за 2019 год.
Наш конкурс «Бацькаўшчына светлая мая…» працягваецца, чакаем вашых новых лістоў! Падрабязнасці на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё тут.
Эфір праграмы «Творчы вечар» за 22 жніўня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: