- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 25.07.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 25.07.2019 (аўдыё)

«З кагорты Купалы. Жыццёвы і творчы лёс Сяргея Палуяна» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара», а госць студыі – вядомы літаратуразнаўца і крытык, доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Рагойша.
Сёлета выйшла новая кніга «Сяргей Палуян. След, вечна жывы. Творы. Успаміны. Прысвячэнні», якую падрыхтавалі да друку Таццяна Кабржыцкая і Вячаслаў Рагойша. Аснову выдання складае спадчына таленавітага публіцыста, крытыка, пісьменніка з пакалення «нашаніўцаў», упершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра Сяргея Палуяна яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радавод Палуянаў. У праграме прагучыць фрагмент паэмы Янкі Купалы «Курган», якая прысвечана памяці Сяргея Палуяна. Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Раман Філіпаў. Запіс з фондаў Беларускага радыё 1966-га года.
«Творчы вечар» за 25 ліпеня, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: