- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.06.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.06.2019 (аўдыё)

Як нараджаецца мастацкая рэальнасць, імя якой радыёспектакль, у чым унікальнасць ваеннай прозы Васіля Быкава, што дасюль застаецца самай запатрабаванай у чытача, які крытэрый праўдзівых вобразаў, створаных на тэатральнай сцэне і ў радыётэатры, у чым спецыфіка акцёрскай работы ля студыйнага мікрафона?..
Пра ўсё гэта і не толькі будзем разважаць з гасцямі літаратурнага «Творчага вечара» па выніках запісу новага радыёспектакля «Воўчая зграя» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У нашай студыі – рэжысёр Алег Вінярскі, кампазітар Уладзімір Саўчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, артыст Аляксандр Гарцуеў, народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін, артысты Сяргей Жбанкоў, Дзіяна Камінская, Ігар Сідорчык, Генадзь Гаранскі, Аляксей Сянчыла.
Эфір за 27 чэрвеня ў 21-05.
Прэм’еру радыёспектакля «Воўчая зграя» паводле аповесці Васіля Быкава слухайце 2-га і 3-га ліпеня, у 22 гадзіны 10 хвілін, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: