- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 3.01.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 3.01.2019 (аўдыё)

Пачатак Новага года як пачатак новай дарогі – незнаёмы і крыху таямнічы. Тым больш, што наперадзе яшчэ і Нараджэнне Хрыстова ў праваслаўных вернікаў і агульны стары Новы год. Увогуле месяц студзень для кожнага з нас – такі сімвалічны старт вызначаных перспектыў. Чалавеку нельга без гэтага ў любым узросце. І няхай нашы планы часам вельмі розняцца, але яны рухаюць жыццё, надаюць яму сэнс і вагомасць.
Пра тое, што б хацелася зрабіць ў 2019-м, якімі творчымі справамі запомніўся год мінулы, пойдзе сёння гутарка з гасцямі літаратурнага «Творчага вечара» – галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» Святланай Воцінавай, пісьменнікам і перакладчыкам, намеснікам старшыні Беларускага фонду культуры Анатолем Бутэвічам, вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірынай Мышкавец, літаратуразнаўцам і пісьменнікам, загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Пятром Васючэнкам.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: