- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 3.10.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 3.10.2019 (аўдыё)

«Застацца ў беларускім слове…» Да саракавін літаратуразнаўцы і пісьменніка Пятра Васючэнкі – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі: літаратуразнаўца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта Ірына Багдановіч, літаратуразнаўца, дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Ірына Бурдзялёва, паэт, намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Аксана Спрынчан, пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта Людміла Саянкова, дырэктар-мастацкі кіраўнік Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра Белдзяржфілармоніі Галіна Дзягілева, артыст і рэжысёр Беларускага радыё Алег Вінярскі, у выкананні якога прагучыць «Балада Пятра Васючэнкі» паэта Віктара Шніпа.
Праграма за 3 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: