Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 30.05.2019 (аўдыё)
30 мая 2019
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 30.05.2019 (аўдыё) «Кніга даўняя, рарытэтная…» 40 гадоў навукова-даследчаму аддзелу кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госці студыі – адна з першых загадчыц аддзела, ветэран кнігазнаўчай справы, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Рошчына, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, які свой прафесійны шлях пачынаў якраз у аддзеле старадрукаў, сённяшнія супрацоўнікі аддзела – вядучы бібліёграф Людміла Сільнова і вядучы метадыст Ганна Станіславенка. Гутарка пойдзе пра гісторыю стварэння аддзела рукапісаў, рэдкіх кніг і старадрукаў у былой Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, з якога і пачынаецца летапіс навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ, фарміраванне фонда, факсімільныя выданні кніжных рарытэтаў, электронныя каталогі, якія робяць даступнымі для нас унікальныя кніжныя помнікі, лёс саміх даследчыкаў і іх адданасць гэтай высакароднай справе. Эфір за 30 мая, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: