Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 31.01.2019 (аўдыё)
31 студзеня 2019
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 31.01.2019 (аўдыё) Напярэдадні ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, у літаратурным «Творчым вечары» прапануем паразважаць пра кнігу і час, беларускія кніжныя помнікі і амбітныя міжнародныя выставачныя праекты, якія ладзяцца ў Беларусі, факсімільнае аднаўленне кніжнай спадчыны і традыцыі беларускай кніжнасці, на якой грунтуецца сучаснае кнігавыданне. Нагадаем, выстава будзе працаваць з 6 па 10 лютага ў беларускай сталіцы. Госць аўтара праграмы Галіны Шаблінскай – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнарожнай асацыяцыі беларусістаў Алесь Суша. У праграме прагучаць вершы паэтаў Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Васіля Зуёнка ў выкананні артыста Алега Вінярскага. Пачатак эфіру – 31 студзеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: