- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.12.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.12.2019 (аўдыё)

Сёлета Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы споўнілася 75 гадоў. Адзін з найстарэйшых музеяў Беларусі сёння ён – надзвычай сучасная ўстанова, дзе створана новая (трэцяя па ліку) экспазіцыя «Шляхі», якая прадстаўляе Купалу як генія нацыянальнай літаратуры, што паўплываў на станаўленне беларускай дзяржаўнасці, а яго творчы лёс прачытваецца ў сусветным кантэксце. Тут адбываюцца цікавыя творчыя імпрэзы, кніжныя прэзентацыі, гістарычныя і мастацкія выставы. Тут любяць эксперыментаваць, адкрываць, не баяцца быць носьбітамі самых нечаканых крэатыўных ідэй, захоўваючы пры гэтым лепшыя традыцыі.
«У Купалавым доме. Шляхамі памяці і шанавання». Да 75-годдзя стварэння Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці студыі – супрацоўнікі Купалаўскага музея: дырэктар Алена Ляшковіч, загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыля Барткова і загадчык аддзела культурна-адукацыйнай работы Вольга Пархімовіч. Гутарка пойдзе пра самыя яркія падзеі юбілейнага года.
Праграма за 5 снежня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: