Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.03.2019 (аўдыё)
7 Сакавіка 2019
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.03.2019 (аўдыё) Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам “Маладосць” працягвае літаратурны праект-конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…”, прысвечаны Году малой радзімы. За люты мы атрымалі 116 мастацкіх твораў ад 39 аўтараў. Па выніках галасавання журы пераможцамі вызначаны 11 канкурсантаў. У намінацыі “Паэзія” – Анастасія Напрэенка (горад Клімавічы Магілёўскай вобласці), Аксана Карповіч (горад Ганцавічы Брэсцкай вобласці), Алена Кісель (горад Магілёў), Людміла Валодзька (вёска Падольцы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці), Аляксандр Матошка (вёска Янкавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці), Ірына Ліпніцкая (горад Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці). У намінацыі “Эсэ” – Вольга Кавальчук (горад Брэст), Людміла Рахматуліна (горад Гродна), Надзея Літвінюк (вёска Новыя Боркі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці), Алена Ярмоцык (горад Кобрын Брэсцкай вобласці), Таццяна Луткоўская (горад Расоны Віцебскай вобласці). Пра тое, якім аказаўся конкурсны люты, і пойдзе гутарка ў літаратурным “Творчым вечары”. Госці студыі – паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, загадчык аддзела прозы часопіса “Маладосць”, пісьменніца Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, пісьменніца Маргарыта Прохар, а таксама ўдзельнікі конкурсу Людміла Рахматуліна і Аляксандр Матошка. У праграме гучаць творы пераможцаў, якія будуць надрукаваны ў №3 часопіса “Маладосць”. Наш конкурс “Бацькаўшчына светлая мая…” працягваецца, чакаем вашых новых твораў! Падрабязнасці на сайтах: Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё – радыё.бел і часопіса “Маладосць”. Пачатак эфіру – 7 сакавіка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: