Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 9.05.2019 (аўдыё)
9 Мая 2019
«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 9.05.2019 (аўдыё) У літаратуры і мастацтве ваенная тэма па-ранейшаму застаецца актуальнай; мяняюцца формы, кірункі, тэхналогіі, а сутнасць – адна. Чалавеку, каб быць сабой сёння, трэба ведаць урокі гісторыі – крывавыя, разбуральныя, жорсткія. І разумець, што жыццё ратуюць вера і любоў. Яны нараджаюць заўтрашні дзень. А дзейсная памяць пра наша гераічнае мінулае дазваляе нам годна пачуваць сябе сёння. І разумець адказнасць сваіх слоў і ўчынкаў… Госці літаратурнага «Творчага вечара» – пісьменнік і перакладчык, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч, літаратуразнаўца і пісьменнік, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Пятро Васючэнка. Прагучаць вершы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова ў выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч і фрагмент радыёспектакля «Трымайце, людзі, Сонца» паводле аповесці пісьменніка Віктара Казько «Суд у Слабадзе». Эфір за 9 мая, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: