- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)

«Берасцейская Біблія» – унікальны помнік кніжнай культуры Беларусі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыі – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, кандыдат культуралогіі і кнігазнаўца Алесь Суша.
Гутарка пойдзе пра помнік беларускага кнігадрукавання ХVІ стагоддзя, які быў выдадзены ў 1563 годзе на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэта першае поўнае выданне Бібліі ва Усходняй Еўропе, першы поўны яе пераклад з моў арыгіналу, самае вядомае выданне на тэрыторыі Беларусі, што выйшла ў Берасцейскай друкарні. Гэта быў самы яркі твор Рэнесансу, разлічаны на індывідуальнае чытанне, яго багаты знешні выгляд, асоба выдаўца. Далейшы лёс «Берасцейскай Бібліі», шмат легендаў вакол выдання, на сёння ў свеце захавалася 130 асобнікаў, найлепшы знаходзіцца ў Велікабрытаніі.
Праграма за 19 верасня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: