Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 12.01.2018
12 студзеня 2018
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 12.01.2018 Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Надзея Мікуліч сёлета адзначае двайны юбілей – асабістую круглую дату і 45-годзе на прафесійнай сцэне. Творчую дзейнасць спявачка пачала ў 70-ых у ансамблі «Чараўніцы». З удзельнікамі калектыва да гэтага часу яе звязваюць добрыя сяброўскія адносіны. Зрэшты, як і з многімі артыстамі беларускай эстрады – прадстаўнікамі розных пакаленняў. Успомніць мінулае і пагаварыць пра сённяшні дзень вядучая праекта Таццяна Якушава таксама запрасіла ў студыю мастацкага кіраўніка ансамбля «Чараўніцы» Людмілу Пасмурцаву і спявачку Святлану Агарвал, якія прымуць удзел у юбілейнай праграме Надзеі Мікуліч, што адбудзецца 19 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Пачатак сустрэчы ў эфіры – 12 студзеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: