- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 14.12.2018
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 14.12.2018

На сустрэчу з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Валерыем Дайнекам, які значную частку свайго творчага жыцця аддаў ансамблю «Песняры», запрашае аўтар праекта Таццяна Якушава. Гаворка пойдзе ў тым ліку і пра кнігу, прысвечаную легендарнаму калектыву, дзе артыст акцэнтуе ўвагу на асобах цудоўных музыкантаў, якія стваралі непаўторнае гучанне легендарнага ансамбля. Падчас сустрэчы Валерый Дайнека таксама раскажа і пра юбілей «Беларускіх песняроў», з якімі звязаны апошнія 20 гадоў яго жыцця, пра музычныя густы, захапленні, падарожжы... Словам, пра ўсё тое, чым сёння поўніцца сэрца і душа.
Пачатак эфіру – 14 снежня ў 21 гадзіну 5 хвілін.
Крыху пазней можна будзе ўбачыць відэаверсію інтэрв'ю з Валерыем Дайнекам на сайце Беларускага радыё radio1.by і на нашых старонках у сацыяльных сетках.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: