- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 16.02.2018
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 16.02.2018

Сучаснае жыццё немагчыма уявіць без фатаграфіі: для большасці з нас здымкі – гэта своеасаблівыя дакументы, якія занатоўваюць асабістыя гісторыі, эмоцыі, канкрэтныя моманты... Яны захоўваюць памяць пра падзеі альбо месцы, дзе мы пабывалі. Ёсць фатаграфіі, якія не залежаць ад нашага побыту, але абуджаюць моцныя пачуцці, нават адкрываюць акно ў іншы свет.
Тыя, хто іх робіць, адчуваюць радасць, натхненне і нават ствараюць новую рэальнасць. У гэтым выпадку фотаздымкі ператвараюцца ў мастацтва. І яны вартыя таго, каб быць прадстаўленымі шырокай аўдыторыі. На творчым рахунку госця праграмы фотамастака Георгія Капуснікава – некалькі персанальных выстаў. Па выніках арт-праекта «Восеньскі салон» малады майстар удастоены дыплома міжнароднага журы.
Пачатак сустрэчы з Георгіем Капуснікавым – 16 лютага ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: