Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 18.01.2019
18 студзеня 2019
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 18.01.2019 Чарговы выпуск праграмы «Творчы вечар» прысвечаны памяці выдатнага польскага музыканта беларускага паходжання Чэслава Немена. 17 студзеня споўнілася 15 гадоў, як ён пайшоў з зямнога быцця. Ёсць падзеі і даты, што даюць нагоду і парадавацца, і пасумаваць. Парадавацца таму, што былі людзі, якія ўпрыгожылі яркімі промнямі свайго таленту наша жыццё, пасумаваць таму, што многія з іх занадта рана пакінулі гэты свет. Чэслаў Немен не дажыў да свайго 65-годдзя ўсяго толькі месяц. Сёлета, 16 лютага, яму споўнілася б 80. Гэтыя дзве даты сталі нагодай успомніць легендарнага творцу з асобамі, якія робяць вялікі ўнёсак ва ўшанаванне яго памяці. Пачатак эфіру – 18 студзеня ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: