Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 19.10.2018
19 кастрычніка 2018
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 19.10.2018 Аўтар праграмы «Творчы вечар» Таццяна Якушава запрашае на сустрэчу з вядомым украінскім рэжысёрам, дырэктарам-мастацкім кіраўніком Кіеўскага акадэмічнага тэатра «Залатыя вароты», заслужаным артыстам Украіны Стасам Жырковым. У кастрычніку на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбылася прэм’ера яго спектакля «Паляванне на сябе» па вядомай п’есе Аляксандра Вампілава. Пра гэта і не толькі – гаворка з госцем, які ўпэўнены, што «тэатр будзе жыць вечна, бо дае магчымасць назіраць за людзьмі і пазнаваць тое, чаго мы не ведаем, але ў чым імкнемся разабрацца». Пачатак эфіру – 19 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: