- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 2.02.2018
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 2.02.2018

2 лютага госці «Творчага вечара» – салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Дзіяна і Станіслаў Трыфанавы. На беларускай сцэне яны крыху больш за 10 гадоў. За гэты тэрмін Станіслаў выканаў практычна ўсе галоўныя партыі барытонавага рэпертуару, стаў уладальнікам Дзяржаўнай прэміі і Нацыянальнай тэатральнай прэміі у намінацыі «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі оперы», узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, удастоены звання Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. У Дзіяны Трыфанавай лёс у беларускім тэатры таксама складваецца ўдала. Яе лірычныя гераіні не пакідаюць раўнадушнымі. Актыўнае творчае жыццё гасцей праграмы не перашкаджае ім паспяхова сумяшчасць сям’ю і кар’еру. Здаецца, яны не толькі дзве палавінкі аднаго цэлага, дзе пераплятаюцца вытанчанасць і харызма, мяккасць і цвёрдасць, жаноцкасць і мужнасць, але верныя сябры і саратнікі.
Пачатак «Творчага вечара» з Дзіянай і Станіславам Трыфанавымі – у 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: