Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 2.03.2018
2 сакавіка 2018
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 2.03.2018 Выпуск праграмы прысвечаны памяці выдатнага музыканта, кампазітара Ігара Паліводы, які пайшоў з жыцця ў апошні дзень зімы 28 лютага 1996 года. Лёс адвёў яму несправядліва мала, але за свае 45 гадоў творца паспеў многае зрабіць. Яго спадчына – асобная старонка ў нацыянальнай музычнай культуры. Апрача ўспамінаў пра гэтага выдатнага музыканта і чалавека, прагучаць фрагменты з вакальнага цыкла “Матчын спеў”, які Ігар Палівода напісаў на вершы Аркадзя Куляшова. Пачатак эфіру – 2 сакавіка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: