- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 25.10.2019 (аўдыё)
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 25.10.2019 (аўдыё)

Госць праграмы – кампазітар Сяргей Хвашчынскі – у свой час скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, клас народнага артыста Беларусі, прафесара Дзмітрыя Смольскага, і ўжо амаль 20 гадоў жыве ў ЗША. Сяргей Хвашчынскі працаваў музычным кіраўніком Дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», потым – Дзяржаўнага ансамбля танца. Напісаў музыку да значных канцэптуальных праграм, сярод якіх – «Па старонках Полацкага сшытка», «Паланез», «Еўфрасіння», «Зубр»... Зараз ён актыўна працуе ў галіне харавой музыкі. Некаторыя творы прагучаць у выкананні капэлы «Санорус» для яго аўтарскага канцэрта, што адбудзецца заўтра ў зале «Верхні горад».
Пра адметнасці гэтай праграмы, пра цяперашняе жыццё кампазітара пагаворым асабіста з Сяргеем Хвашчынскім у «Творчым вечары».
Пачатак сустрэчы – 25 кастрычніка ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: