Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 6.09.2019
6 верасня 2019
«Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 6.09.2019 Вялікі тэатр Беларусі 15 верасня пастаноўкай оперы Барадзіна «Князь Ігар» распачне 87-ы тэатральны сезон. Няпарэдадні з вялікім поспехам беларускія артысты выступілі на знакамітым оперным фестывалі «Афрадыта», які 21-ы раз прайшоў на востраве Кіпр. Замежнай публіцы быў прапанаваны твор Дж.Вердзі «Макбет». Сярод важных складнікаў поспеху любога спектакля – гучанне хора. Пра яго ролю на опернай сцэне, адметнасці гастрольнай вандроўкі, асаблівасці новага сезона, творчыя ідэі і планы пагаворым з галоўным хормайстрам Вялікага тэатра, народнай артысткай Беларусі Нінай Ламановіч. Пачатак сустрэчы – 6 верасня ў 21-05. Падчас эфіру можна патэлефанаваць па студыйным нумары (17) 284-87-21, ці адправіць SMS-пытанне на кароткі мабільны нумар 1062.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: