- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 9.02.2018
- «Творчы вечар» з Таццянай Якушавай, 9.02.2018

Прызнана, што адна самым папулярных тэм у літаратуры – тэма кахання; многія спрабавалі даследаваць гэтае пачуццё, але яно так і застаецца нязведанным. Таму, напэўна, яго апісаннем займаецца не навука, а літаратура.
Даволі часта лёсы знакамітых творчых пар – гэта тэмы для самых разнастайных сюжэтаў. Сённяшні прысвечаны цудоўнаму сямейнаму дуэту, пра які можна сказаць, што гэта не проста родныя душы, а насамрэч крылы аднаго цэлага. Музыка стала той стыхіяй, якая ахінула, аб’яднала і павяла іх па жыцці.
Госці праграмы – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю, старшыня Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі Кацярына Дулава і лаўрэат міжнародных конкурсаў, дацэнт, загадчык кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Дулаў.
Пачатак эфіру – 9 лютага ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: