Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём, 06.08.2018
6 жніўня 2018
«Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём, 06.08.2018 Днямі ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выйшла кніга "Арганы Беларусі". Яна знаёміць чытачоў са шматвекавой арганнай культурай нашай краіны. Усяго ў выданні задакументаваны 123 арганы, змешчаны іх тэхнічныя характарыстыкі, гісторыі стварэння. Падчас падрыхтоўкі выдання экспедыцыя праехала каля 13 тысяч кіламетраў па аддаленых куточках Беларусі ў пошуках гістарычных інструментаў. У панядзелак у 21.05 гасцямі "Творчага вечара" з Віктарам Кісцянём стануць укладальнік выдання Аляксандр Бурдзялёў і фатограф выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" Анатоль Дрыбас.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: