Падзяліцца:
«Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём, 11.06.2018
8 чэрвеня 2018
«Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём, 11.06.2018 Музычны праект «Bon Voyage» існуе з 2014-га года і за гэты час палюбіўся беларускай публіцы – кожны канцэрт знаёміць з музычнай культурай розных куткоў планеты. Днямі ў Беларускім Саюзе кампазітараў адбылася сустрэча калектыва з публікай. Прагучала шмат папулярнай музыкі ў выкананні ансамбля, а таксама удзельнікі і гледачы вечара паразважалі пра тое, як прышчапіць слухачу любоў да класічнай музыкі, і ці варта гэта рабіць. 11 чэрвеня музычны калектыў «Bon Voyage» пад кіраўніцтвам Вольгі Перагуд будуць прадстаўлены ў праграме «Творчы вечар з Віктарам Кісцянём». Пачатак эфіру – у 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: