- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём, 5.11.2018 (відэа)
- «Творчы вечар» з Віктарам Кісцянём, 5.11.2018 (відэа)

5 лістапада саліст Вялікага тэатра Беларусі Юрый Гарадзецкі будзе госцем вядучага праекта «Творчы вечар» Віктара Кісценя, а тэма праграмы – «Сатыра ў музыцы». Разам з піяністкай Палінай Зайдрэйка вядомы спявак выканае вакальныя цыклы Леаніда Дзясятнікава «Любоў і жыццё паэта», а таксама «Сатыры» Дзмітрыя Шастаковіча. Запіс праграмы адбыўся ў Беларускім Саюзе кампазітараў, дзе герой сустрэчы разам з гледачамі паразважалі пра месца сатыры ў музыцы, а таксама пра межы дазволенага ў мастацтве.
Радыёпраграма выйдзе ў эфір 5 лістапада ў 21-05. Аднак відэаверсію сустрэчы мы прапануем вам ужо зараз.
https://www.youtube.com/watch?v=AqwGK6QTUkQ&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: