
Віяланчэліст Мікаэл Самсонаў, які яшчэ у гады вучобы быў адным з вундэркіндаў, якія прадстаўлялі Беларусь на міжнародных музычных конкурсах віяланчэлістаў, госць аўтара праграмы «Творчы вечар» Віктара Кісценя.
Пасля ад'езду з Беларусі музыкант жыў і вучыўся ў Англіі, Германіі, Іспаніі і Швейцарыі. Зараз ён з'яўляецца запрошаным канцэртмайстрам віяланчэляў у лепшых аркестрах Германіі. Сустрэча з Мікаэлам Самсонавым адбылася 6 снежня ў Беларускім саюзе кампазітараў. У выкананні маэстра гучаць сольныя творы, а таксама ён адказвае на пытанні вядучага праграмы і ўдзельнікаў сустрэчы.
Праграма выйдзе ў эфір 10 снежня ў 21-05.
https://www.youtube.com/watch?v=oWeT6zmo5BE&feature=youtu.be